be
pdf

Беларускі каляндар-даведнік

Хільмановіч Уладзімір
на кожны дзень

«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста прамоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся сабраць максімум падзей, звязаных з беларускім жыццём і гісторыя краіны. Тут даты нараджэння і смерці вядомых і малавядомых, часам наогул забытых, але вартых увагі людзей, дзеячоў беларускага руху. Ганебныя даты падпісання розных дакументаў, якія адыгралі знакавую ролю ў гісторыі. Кожны дзень года мае некалькі падзей, некалькі датаў, раскінутых па гадах. У календары-даведніку інфармацыя падаецца вельмі сціпла, можна сказаць, што нават скупа. Але гэта дае магчымасць хутка арыентавацца пра што і каго шукаць інфармацыю далей. Кніга падаецца нейкім пераходным звяном паміж звычайным календаром і энцыклапедыяй, у чым яе і адметнасць. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Хільмановіч Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Gudas
  • Месца выхаду: Вільня
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Gudas
  • Памеры: 182с., іл., 21см
  • ISBN: 998-6952-02-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Copyright © 2007 by Уладзімір Хільмановіч, Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-1895
  • Дадатковая даведка: Каляндар выдадзены па заказу Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і ўкладальнік Уладзімір Хільмановіч выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў выданні календара-даведніка Ірэне Калядзе-Смірновай, кіраўніку дабрачыннага фонду “Ethnic Voice of America”, ЗША. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org