- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звяртаем вашу ўвагу на матэрыялы, змешчаныя ў лютаўскім нумары часопіса. Адкрывае яго артыкул вядомага беларускага даследчыка Валянціна Голубева “Шклоў і шклоўскія ўмацаванні ў XVІI—XVIII стст.”. У ім аўтар адзначае, што многія старонкі гісторыі Шклова да гэтага часу яшчэ не напісаныя. Хоць гэты беларускі горад мае надзвычай цікавую гісторыю. За час свайго існавання, як ужо даказалі беларускія гісторыкі і археолагі, ён знаходзіўся на трох розных месцах. Артыкул прысвечаны разгляду Шклова другой паловы XVIІ—XVIII ст. На аснове аналізу інвентароў Шклоўскага графства і ўнікальнага малюнка Шклова другой паловы XVIII ст. (які раней не быў шырока вядомы) аўтар падрабязна апісвае абарончыя збудаванні Шклова, змены, якія адбываліся на працягу гэтага перыяду не толькі ў архітэктуры горада, але і ў жыцці яго жыхароў. У артыкуле прыводзяцца найбольш цікавыя звесткі з інвентароў горада, у якіх апісваецца Шклоўскі замак і іншыя абарончыя ўмацаванні горада. Дарэчы, на с. 3 вокладкі часопіса вы можаце ўбачыць малюнак Шклова другой паловы XVIII ст. і найбольш цікавыя яго фрагменты.