Беларускі фальклор і эміграцыя — ці магчыма іх сумясціць?
2021-08-16 14:30
Пагроза крымінальнага пераследу змусіла з’ехаць з Беларусі шмат людзей. У тым ліку — музыкантаў, творчасць якіх базавалася на беларускім фальклоры. Людзей, якія ў пошуках новых песень блукалі па беларускіх вёсках. Вось толькі цяпер для іх такія этнаграфічныя экспедыцыі сталіся недасяжнымі.
Што змусіла з’ехаць з Беларусі Сяргея Доўгушава і ці лёгка далося гэта рашэнне? Што будзе цяпер з яго музычнымі праектамі? Як падзеі ў Беларусі ўплываюць на айчынную музыку і культуру?
Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з музыкантам, лідарам фолк-гурта Vuraj, арганізатарам шматлікіх фестываляў, імпрэзаў і спеўных сходаў Сяргеем Доўгушавым.