- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік утрымлівае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя ўдзельнікамі ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў», якая адбылася 17–18 красавіка 2014 г. у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Канферэнцыя пазначана як другая, але на самой справе, праводзілася ў трэці раз (2009, 2011, 2014) — фармат 2009 г. быў названы навукова-практычным семінарам. У 2014 г. канферэнцыя была прымеркавана да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У першай частцы зборніка публікуюцца вынікі антрапалагічных і археалагічных даследаванняў Беларускага Падзвіння і сумежных тэрыторый. Прыведзены новыя даныя аб гістарычных лёсах, матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Паўночнай Беларусі ў шырокім храналагічным дыяпазоне: ад першабытных часоў да сучаснасці.