- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі. Першая кніга на старажытнай беларускай мове была выдадзена ў 1517 годзе ў чэшскай Празе; надрукаваў яе беларускі вучоны і выдатны асветнік таго часу Францыск Скарына «з слаўнага горада Полацка». На тэрыторыі ж Беларусі друкаваныя кнігі на беларускай мове ўпершыню з’явіліся ў 1562 годзе ў г. Нясвіжы; выдаў іх вядомы дзеяч культуры і асветнік таго часу Сымон Будны.