- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Практычны дапаможнік «Стылістыка беларускай мовы» прызначаецца для навучэнцаў дзённага аддзялення і выкладчыкаў тэхнічных навучальных устаноў. Складзены практычны матэрыял у адпаведнасці з праграмай па вывучаемай дысцыпліне. У дапаможніку змешчаны разнастайны дыдактычны матэрыял для практычных заняткаў па сучаснай беларускай мове ў межах раздзела «Стылістыка беларускай мовы». У апошні час акрэсліліся два асноўных кірункі выкладання стылістыкі. Першы з іх – практычная стылістыка, яна вывучае стылістычную афарбоўку моўных сродкаў і мае справу пераважна са стылістычнымі сінонімамі. Другі кірунак – функцыянальная стылістыка – у цэнтры ўвагі ставіць паняцце функцыянальнага стылю, выпрацоўку ўменняў будаваць выказванне з улікам абставін і мэты моўных зносін. Задача стылістыкі – развіваць моўную інтуіцыю навучэнцаў праз усведамленне стылёвай структуры канстэкту.