- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падручнік аўтары апрацавалі на аснове наступных выданняў: Граматыка беларускай мовы, АН БССР, т. І0 Марфалогія, Мінск 1962; т. II., Сінтаксіс, Мінск 1966; Юргелевіч П. Я0 Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычньімі каментарыямі, Мінск 1958; Гурскі Н. I., Булахаў М. Г.э Марчанка М. Ц., Беларуская мова. Лексікалогія, фанетыка і марфалогія, Мінск 1958; Курс сучаснай беларускай мовы. Марфалогія, АН БССР3 Мінск 1957; Курс сучаснай беларускай мовы. Сінтаксіс, АН БССР, Мінск 1959; Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, АН БССР, Мінск 1959; а таксама шэрагу школьных падручнікаў беларускай мовы, зборнікаў практыкаванняў і іншых выданняў з апошніх 20 год, зацверджаных Міністэрствам асветы БССР для школьнага ўжытку. Прыклады пачэрпнуты з твораў беларускіх пісьменнікаў і пісьменнікаў іншых народаў, творы якіх перакладзены на беларускую мову. Выказваем сардэчную ўдзячнасць праф. др Антаніне Абрэмбскай-Яблонскай, мгру Эрнесту Расінскаму, мгр Анне Багроўскай, мгр Марце Буркуўне і іншым асобам за парады і дапамогу нам у часе працы над падручнікам. (Аўтары)