- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская мова мае шматвяковую гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях свайго развіцця — ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай сацыялістычнай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі. Людзі доўгі час карысталіся толькі вуснай мовай і не маглі перадаваць свае думкі на пісьме. Пісьмо ўзнікла яшчэ ў старажытныя часы. Потым людзі навучыліся друкаваць кнігі. Першая кніга на старажытнай беларускай мове была выдадзена ў 1517 годзе ў чэшскай Празе; надрукаваў яе беларускі вучоны, выдатны асветнік таго часу Францыск Скарына «са слаўнага горада Полацка». На тэрыторыі ж Беларусі друкаваныя кнігі на беларускай мове ўпершыню з’явіліся ў 1562 годзе ў г. Нясвіжы; выдаў іх вядомы дзеяч культуры і асветнік таго часу Сымон Будны.