be
pdf

Беларуская моладзь 1

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

Каляды маюць сваё старадаўнае паходжаяьне. Ужо за паганскімі часамі на Каляды адбываліся тагачасныя рэлігійныя абрадкі, заснаваныя галоўна на славянскай міталёгіі. Каляды ў нашых прашчураў уважаліся за пачатак сонечнага году й мелі сваё сымбалічнае значаньне. За часамі хрысьціянства да Калядаў было прытарнаванае сьвята Нараджэньня Хрыста, з мэтаю прысьпешаньня пашырэньня веры Хрыстовае сярод паганскіх народаў. Калі ход пра дакладную дату Нараджэньня Хрыста, дык у тэй пары яна канчальна ня была яшчэ ўстаноўленая. Дзень 25 сьнежаня, як дату Нараджэньня Хрыста, першы ўстанавіў Гіпаліт Рымскі. Дзеля таго, што на гэтую дату ня было навуковага пацьверджаньня, дык іншыя айцы Царквы падавалі іншыя даты. У Александрыйскай Царкве сьвяткавалі гэты дзень на 18-19 красавіка, а ў Бізантыі сьвяткавалі Нараджэньне Хрыста 6-га сьнежня. Куды пазьней, бо толькі ў 5-м стагодзьдзі ўва ўсёй хрысьціянскай царкве быў прыняты рымскі звычай сьвяткаваць Нараджэньне Хрыста 25-га сьнежаня (у праваслаўнай Царкве сьвяткуецца паводля старога стылю).

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1959-01
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 470.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org