Беларуская кніжная палічка адкрылася на самай прыгожай турыстычнай вуліцы ў Гданьску
2024-04-10 15:11
5 красавіка з'явілася новая беларуская кніжная палічка ў Гданьску. Пра адкрыццё новай беларускай кніжнай палічкі ў Filia Gdańska Ваяводскай і Гарадской бібліятэкі.
«Мы шчыра радыя падзяліцца з вамі навінамі пра адкрыццё новай беларускай кніжнай палічкі ў Filia Gdańska Ваяводзскай і Гарадзской бібліятэкі! Гэтае падзея стала сапраўдным святам для ўсіх аматараў беларускага слова. У атмасферы злучэння музычных традыцый, якія маляўніча прадставіў вядомы беларускі дудар Яўген Барышнікаў, і сучаснай літаратуры, пра якую распавяла філолаг
Наста Карнацкая, мы пагутарылі пра цікавыя выданні, якія змогуць паглыбіць разуменне багатай беларускай спадчыны, а таксама дакрануцца да скарбаў святовай літаратуры па-беларуску», —
паведамляецца на старонцы бібліятэкі ў Фэйсбук.
Таксама адзначаецца, што Filia Gdańska будзе і далей падтрымліваць беларускую супольнасць і такім чынам папулярызаваць беларускую літаратуру на Памор’і.
«Кніжкі можна браць бясплатна, але трэба мець Metropolitalna Karta do Kultury ці Karta Mieszkańca з актываваным бібліятэчным пакетам (гугл іт)», —
напісаў дудар Яўген Барышнікаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.