be
pdf

Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Туронак Юры

Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не азначае, што зусім нічога не было. Менавіта дадзеныя аспекты сталі аб’ектам даследавання Юрыя Туронка ў працы "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем". Аўтар тлумачыць асноўныя праблемы беларускага кнігадрукавання менавіта адсутнасцю інтэлігенцыі, якая яшчэ падчас панавання сталінскага тэрору, была практычна знішчана. Цікавасць даследавання таксама і ў тым, што аўтар прадстаўляе спіс твораў, выдадзеных падчас нямецка-фашысцкай акупацыі на Беларусі на беларускай мове, а таксама характарызуе выданні. Паводле Юрыя Туронка на Беларусі ў 1940-х гадах асноўнымі тэматычнымі напрамкамі выданняў былі школьныя падручнікі, музычная, мастацкая, рэлігійная, навуковая, беларуская публіцыстычная і нямецкая прапагандысцкая літаратура. У цэлым даследчык ахоплівае на старонках свайго выдання 117 тытулаў, менавіта столькі кніг і было выдадзена за перыяд 1941-1944 год на Беларусі. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Туронак Юры
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Гардзіенка Алег
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • Катэгорыя: Гісторыя, Літаратуразнаўства, Мэмуары
  • Copyright © 2002 by Беларускі Гістарычны Агляд, Юры Туронак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: E-1399
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org