- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе дзесяць гадзін перамоваў ён маўчаў, літаральна кінуўшы Шарэцкага, назіраючы, як яго маральна ламаюць Лукашэнка і такі цяжкавагавік, як Чарнамырдзін. Што гэта было? Няўжо боязь нажыць сабе ворагаў у асобе Строева, Селязнёва і Чарнамырдзіна? Што да Шарэцкага, то, думаю, на прыкладзе Строева ён усё-ж здолеў хаця-б усьвядоміць, што сяброўства ў палітыцы - рэч адносная. Шкада, але і сяброўства, і здрада - гэта толькі разьменныя манеты ў вялікіх палітычных гульнях. А галоўнае ў іх - гэта ўласны лёс, уласная кар'ера і ўсё тое, што называецца «скураны інтарэс».