- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікай неспадзеўкай было для мяне ў апошнія часы тое, што вельмі часта асобы, нават у іншых галінах інтэлігэнтныя, не асэнсавалі сабе значэньня непрэдрэшэнства, ня ўсьведамілі сабе, на чыю карысьць ідзе ўсялякая дзейнасьць пад сьцягам непрэдрэшэнства і дзе трэба шукаць крыніцы непрэдрэшэнства. Струхлелая расейская імпэрыя трымалася апошнія часы, на пачатку XX стагодзьдзя, больш праз інэрцыю, чым дзеля сваей жыцьцяздольнасьці, хаця трэба прызнаць, што магла існаваць у гэткім стане яшчэ дзесяткі гадоў, калі-б ня выбухла расейсканямецкая вайна ў 1914 г., якая паказала цэламу сьвету нежыцьцяздольнасьць царекай расейскай імпэрыі.