- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская палітычная эміграцыя, якая пасьля другое ўсясьветнае вайны пераехада з лягероў ДП у Нямеччыне на сталае жыцьцё ў ЗША, у першыя гады свайго асяленьня на вольнай зямлі Вашынгтона шмат увагі аддавала і друкаванаму слову. Варта ўспомніць хоць-бы такія выданьні, як: рататарныя — "Беларус у Амэрыцы", "Беларускае Слова ў Амэрыцы", "Віці","Шыпшына"; друкаваныя — "Беларус", "Беларуская Трыбуна'", "Беларускае Слова", "Конадні", "Запісы БІНіМ", "Веда" і інш., каб пераканапца ў гэтым. Аднак, усе вышэй названыя выданьні, пратрымаўшыся даўжэй ці карацей, спышлі сваё існаваньне. І цяпер, у апошнія два-тры гады, беларуская эміграцыя ў ЗША ня можапахваліцца сваім друкам: яна амаль ня мае пэрыядычнага выданьня грамадзкага характару.