- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумесны праект беларускіх і эўрапейскіх журналістаў, які прадстаўляе Беларусь, краіну, якая знаходзіцца ў “іншай” Еўропе. Цягам візыту журналістаў з краінаў Эўрапейскага Зьвязу у 2009 годзе паўсталі тэксты і фатаздымкі, якія пакладзеныя ў аснову выданьня “ Беларусь знутры і звонку”. Якой бачаць Беларусь журналісты з Эўропы, што Беларусь мае агульнага і што адрозьнівае нас ад краінаў ЭЗ? На гэтыя пытаньні можна знайсьці адказ на старонках добра ілюстраванага ангельскамоўнага выданьня. З прычны фінансавых цяжкасьцяў абмежаваўся менавіта ангельскай мовай, хаця ў і нтэрнэце таксама функцыянуе і беларускамоўны варыянт выданьня. Для беларусаў выданьне карыснае тым, што можам зірнуць на Беларусь вачыма замежнікаў. Часамі само функцыянаваньне нас у соцыякультуранай прасторы Беларусі, прызвычаенне да беларускай штодзённасьці пераўтварае Беларусь у нешта звычайнае, хаця побач нас несумнеўна шмат незвычайнага. Што незвычайнага ў Беларусі ытайце ў выданьні “Беларусь знутры і звонку”. (З.К.)