- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інтэрвію, зьмешчаныя ў гэтай кнізе, запісваліся ў сакавіку – траўні 2006 году, г. зн. падчас і адразу пасьля трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Таму невыпадкова ў шэрагу іх прысутнічаюць алюзіі на гэтую палітычную кампанію. Увесну 2006 году незалежныя сацыёлягі канстатавалі, што праводзіць сацыялягічныя апытаньні стала немагчыма, паколькі ў краіне ня створаны ўмовы для вытворчасьці сацыялягічных меркаваньняў. Гэтая канстатацыя прагучэла пасьля таго, як прыкладна 25% апытаных падчас exit polls адмовіліся паведаміць сацыёлягам, за каго яны прагаласавалі. З тым жа самым давялося сутыкнуцца і рэалізатарам гэтага праекту: больш як палова тых, да каго мы зьвярнуліся з просьбай аб інтэрвію, адмовіліся даць яго. У прыватнасьці, на інтэрвію не згадзіліся ўсе спартоўцы і бізнэсоўцы, якім мы адрасавалі такую прапанову, пераважная бальшыня дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў і прадстаўнікоў дзяржаўнага апарату. Між іншым, гэтая адмова паказвае, у якіх сфэрах беларускага грамадзтва прэсінг дзяржавы наймацнейшы.