“Беларусь. 23.34”: гісторыя мірнага пратэсту праз лёсы людзей
2021-07-23 22:42
Кінадакументалістка Таццяна Свірэпа практычна завяршыла працу над сваім новым фільмам “Беларусь. 23.34”. Фільм прысвечаны рэпрэсаваным у 2020–2021 гадах беларусам і грунтуецца на іх гісторыях.
Чаму абрала менавіта гэтую тэму для свайго новага фільма? Ці цяжка было дамаўляцца з людзьмі, каб яны расказалі пра рэпрэсіі і катаванні, з якімі сутыкнуліся, на камеру? Калі чакаць выхаду фільма?
Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з кінадакументалісткай Таццянай Свірэпай.