Базар: Мова, шанаванне былога, змены дзеля будучыні — такой бачу нашу ідэю
2023-09-07 16:07
У эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар.
Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар.
Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.