- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У нашай краіне існуе шмат праблем. Але самай актуальнай праблемай 21 стагоддзя я выбраў бы праблему Беларускай мовы, яе ужыванне і прапаганда у сучасным грамадстве. Гэтае пытанне існуе ужо больш чым стагоддзе. Спачатку нашу мову хацелі выкінуць палякі ды рускія, калі дзялілі Беларусь на Польшчу і Расію. І Беларуская мова была, на той час, забароне. Ну а цяпер на ёй можна і размаўляць, і пісаць, і навучаць – але мы пачынаем цурацца яе і не ўжываць у сваім паўсядзённым жыцці. Пачынаем паціху страчваць нашае найважнейшае багацце – нашу мову, на якой размаўлялі нашыя прадзеды, дзяды і, нажаль, радзей ужо бацькі. А калі маці і бацька будуць размаўляць на расейскай мове тады і іх дзіцё прыме гэтую мову за родную. І вось мы бачым першы крок да згубы мовы.