- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сапраўднай інтрыгай яшчэ да афіцыйнага абвяшчэньня даты парляманцкіх выбараў стала пытаньне аб тым, хто будзе кандыдатам ад улады у Глыбоцкай выбарчай акрузе. Калі кандыдатура Яраслава Берніковіча не стала сэнсацыяй, бо ён даўна ўваходзіў у так званы сьпіс аб’яднаных дэмакратычных сілаў, то імя прэтэндэнта на дэпутацкае крэсла ад улады зьдзівіла шмат каго. Як удалося высьветліць, кандыдатам, ці дакладней кандыдаткай, якая возьме ўдзел у выбарчай гонцы, будзе глыбачанка Людміла Чэбан. Прычым гэтую інфармацыю пацьвердзілі адразу дзьве крыніцы, якія вартыя даверу.