en
Балахоўцы

Балахоўцы

Ліс-Блонскі Станіслаў

Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі яны адпавядалі патрабаванням часу. Нездарма генерал М. Юдзеніч, які пазней сам стаў ахвярай свайго падуладнага, выказаўся, што Балаховіч “з вайсковага пункту гледжання не больш, чым злачынца, аднак ён малайчына і карысны ў сённяшніх абставінах”. Хто ведае, ці не павярнуўся б інакш лёс беларускай гісторыі, калі б беларускія міністры знайшлі для генерала патрэбны яму мільён марак, а сам ён рашыўся б зрабіць той самы рэйд на Полацк? Ці што адбылося б, калі б у лістападзе 1920 года С. Булак-Балаховіч пайшоў не праз палескія балоты на Рэчыцу і Гомель, каб пачаць прывідны паход за вызваленне Масквы, а павярнуў на хлебную Случчыну, дзе вось-вось павінна было пачацца антыбальшавіцкае паўстанне, і далей — на Менск? Якой атрымалася б тая Беларусь, дзе галоўнай палітычнай сілай павінны былі стаць былыя белыя афіцэры, сказаць цяжка. Хаця, магчыма, сам факт існавання беларускай дзяржавы тады пабярог бы нас і сучасную беларускую дзяржаўнасць ад сённяшніх хвароб палітычнага сталення.

Belarusian Authors: Ліс-Блонскі Станіслаў
Belarusian publishers: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,
  • Publication Place: Беласток - Вільня
  • Publication Date: 2012
  • Publisher: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,
  • Sizes: 225 с., 25 см
  • Category: History
  • Book Collection: BTH, EEDC, JAREK
  • Copy Numbers: B-2493#E-3452
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org