- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паняцце ж "плеяда" трывае ў памяці больш у пераносным сэнсе - як сузор'е знакамітых людзей, Упершыню гэты тэрмін быў уведзены ў III ст. д. н. э., у александрыйскую эпоху дзеля азначэння сямёх выдатных старажытных трагікаў, — каб магутна азвацца ажно ў XVI ст. новай эры на іншым - еўрапейскім кантыненце, калі ўжо французскае сямізор'е паэтаў узышло і ярка заззяла - на вякі! - на небасхіле культуры чалавечай цывілізацыі. П'ер дэ Рансар, Жаашэн дзю Бэле, Рэмі Бэлё, Эцьен Жадэль, Жан Дара, Антуан дэ Баіф, Панцюс дэ Ціяр - вось яна, тая бліскучая плеяда створцаў паэтычнае школы, якая на стагоддзі наперад вызначыла шляхі развіцця французскай літаратуры.