- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэту кнігу склалі вершы, напісаныя Янам Чыквіным (1940–2022) на працягу апошніх дзесяці гадоў яго жыцця. Частка з твораў пабачыла свет у кнізе «На беразе Дубіч Царкоўных» (2010). Цалкам узнаўляюцца вершы з кніг «Здарылася быць» (2015) і «Пры стале агнявым» (2021). Апрача таго некаторыя творы друкуюцца ўпершыню. Таксама тут прадстаўлены пераклады, зробленыя Янам Чыквіным у апошнія гады, а менавіта вершы Паўла Гайнтша (Paweł Heintsch, 1924–2008) – аднаго з найвыдатнейшых польскіх паэтаў-святароў другой паловы ХХ стагоддзя і Сусаны Гінзбург (Zuzanna Ginczanka, 1917–1944) – выдатнай польскай паэтэсы яўрэйскага паходжання міжваеннага перыяду, што загінула ў канцлагеры Плашаў пад Кракавам.