Тры аўдыёкнігі ад Камуніката на восеньскія вечары!!!
2023-10-01 12:29
Заканчваем верасень трыма аўдыёкнігамі!!! Да нашай аўтарскай групы далучыліся дзве пісьменніцы Людміла Рублеўская і Маргарыта Латышкевіч. Таксама мы запісалі яшчэ адну кнігу Барыса Пятровіча! Жадаем прыемных уражанняў у чаканні нашых наступных аўдыёкніг!!!
Людміла Рублеўская — Пантофля Мнемазіны. Чытае Зміцер Бартосік У рамане Людмілы Рублеўскай «Пантофля Мнемазіны» віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.
Маргарыта Латышкевіч — Трыснёг пад ветрам. Чытае Кацярына Ваданосава Міфалагічнае
фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў.
Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае
свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І
якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?
Барыс Пятровіч — Спачатку была цемра. Чытае Віктар Сямашка Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska