- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы, я ледзь не… – паганы пачатак для паганай гісторыі. Айм соры. Справа ў тым, што мая мама піша. Мой тата, як сцвярджае мама, папісвае. Яны крутыя. Айм э крып. Айм э ўіду. Заліпае на рэпіце. Учора ў прыбіральні Нэсі расшарашыла мне руку лязом. «Лярва, на фіга?» – «У цябе прыгожы твар, калі табе баліць». Па мерках «Бурда» я норм укладаюся ў 38-мы памер жанчын сярэдняга росту. У «Оджы» прыкінуў трэндзі тунічку адцення дзіп пёпл. Няшна. Сумна. Зялёны някепска глядзіцца на фіялетавым. Маркер няблага адбіваецца на сінтэтычнай тканцы. Прадказальна, але Міша з ментуры не мае эстэтычнага густу. Нам фартова, нам няма васямнаццаці, дзядзя. (фрагмент)