Крысьціна Дробыш пра аўдыёкнігі: ад ад «1984» да Алексіевіч і Шпарагі
2023-08-01 20:56
Беларусы працягваюць выдаваць свае кнігі і апынуўшыся ў вымушанай эміграцыі. Прычым выдаюць не толькі звычайныя папяровыя (дарэчы, а што з выданнем электронных кніг?), але нават аўдыёкнігі. Каманда агучкі, у якую сабраліся выбітныя акторы і дыктары, працуе, такое адчуванне, няспынна.
Што такое “Кніжны воз” і чаму выданыя ім аўдыёкнігі мусяць зацікавіць беларусаў? З якімі праблемамі сутыкаюцца выдаўцы і каманда агучкі і як іх магчыма вырашыць? Ці адчуваецца падтрымка беларусаў і праца над якой кнігай была найбольш цяжкай і натхняльнай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае акторка і голас шэрагу аўдыёкніг Крысціна Дробыш.