- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, перарывістае. – Не, не яны. – Айцец Міхал пасоўваецца да вакна, шырэй адшморгвае фіранку. – Але пачакаем, пакуль праедуць. (фрагмэнт)