be
pdf epub mobi fb2

Ашчэпкі

Валкавыцкі Георгій
(1998-2000)

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой ідэал. Палагоджваю канфлікт пакаленняў: — Тады мусіш чымсьці спадабацца ёй, — кажу. — Але чым? — бездапаможна разводзіць рукі. Каб я ведаў густ тваёй абранніцы! Але не ведаю. Застаецца універсальная слабасць — ласункі. Таму і кажу: — Паспрабуй прываражыць цукеркамі. — Ідэя! — уцешыўся ўнук. Схапіў пачак „каровак" і пабег на двор. Вярнуўся з маркотнай мінай: — Цукеркі з'ела, а бавіцца не хоча Значыць, прычына глыбейшая, дзяўчынка не шалахвостка, кіруецца дальнім разлікам.

Беларускія аўтары: Валкавыцкі Георгій
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print
  • Памеры: 120 с., 21см
  • ISBN: 83-911514-9-2
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Мэмуары
  • Copyright © 2002 by Георгій Валкавыцкі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-663, 710#M-8173, 10590
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org