- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыйна пераменаў найболып прагне моладзь. Тое, што гадамі трываюць людзі старэйшых пакаленьняў і пра што маўчаць, у маладзёнаў выклікае пратэст. Гэтую іх актыўнасьць і спрабуюць любым коштам стрымаць, узяць пад кантроль улады, якім мроіцца прывід "каляровай" рэвалюцыі на менскіх вуліцах... Моладзь сёньня - гэта магутная сіла, зь якой лічацца паліттэхнолягі, будуючы свае рэвалюцыйныя альбо контррэвалюцыйныя схемы. Ад таго, на якім баку будуць сымпатыі моладзевага супраціву, у немалой ступені залежыць вынік палітычных баталіяў. А яны набліжаюцца і ў Беларусі, і ў Расеі. Ня дзіўна, што сёньня моладзевыя НДА і іх актывісты прыцягваюць да сябе пільную ўвагу ўладаў. "Лукамол”, нягледзячы на ўсе намаганьні і затрачаныя рэсурсы, ня можа нэўтралізаваць уплыў дэмакратычных аб'яднаньняў у моладзевым асяродзьдзі. Моладзь цяжка ашукаць, яе няпроста прымусіць хадзіць калёнамі зь імем "любімага правадыра" на вуснах. Ня той ужо час і ня тая моладзь.