- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Неяк на нядаўнім паседжаньні свайго грамадзкага аб’яднаньня “Нацыянальны алімпійскі камітэт" Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў нашай краіне “зашмат аўтарытарызму" і гэта ня вельмі добра. Хтосьці ўзрадаваўся, што, нарэшце, можна чакаць пачатку "лібэралізацыі". Яна, як вядома, не надыйшла, наадварот, працягваецца “закручваньне гаек". Звычайная справа сёньняшніх беларускіх рэаліяў - словы і справы людзей ад улады часта не адпавядаюць адзін аднаму, нават супярэчаць. I, што характэрна, абсалютна безь ніякіх наступстваў для аўтараў. Апошнім часам улады сталі часьцяком згадваць пра экалёгію, экалягічны турызм. Зьяўляюцца сюжэты на тэлевізіі, праходзяць шматлікія нарады ў цэнтры і на месцах. Вось і ў сярэдзіне сьнежня ў Белавескай пушчы адбылася сустрэча беларускіх і расейскіх журналістаў з кіраўнікамі Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, Міністэрства лясной гаспадаркі і нацыянальнага парку.