- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Лішні раз нагадваць пра колькасьць арганізацыяў, якія з-за нерэгістрацыі вымушаныя пераходзіць у "юрыдычны цень", — гэта як соль на раны беларускім НДА. Тэндэнцыя павелічэньня колькасьці незарэгістраваных арганізацыяў сягае ўсіх магчымых межаў: часам складаецца ўражаньне, што Мінюст робіць усё, каб некаторыя арганізацыі існавалі на паўлегальным становішчы. Сярод "падпольшчыкаў" багата і праваабарончых арганізацыяў, якія напярэдадні чарговай гадавіны прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека ініцыявалі напісаньне адкрытага ліста міністру юстыцыі Галаванаву ад імя грамадзкіх арганізацыяў, якім па тых ці іншых прычынах было адмоўлена ў рэгістрацыі, пытаньне аб рэгістрацыі якіх "правісае" доўгі час. Пад зваротам падпісаліся кіраўнікі "Асамблеі".