- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спробы ўладаў наладзіць кантроль над апошнімі незалежнымі грамадзкімі і палітьганымі асяродкамі, сродкамі масавай інфармацыі працягваюцца ўвесь час, закамуфлявана альбо адкрыта, імкліва альбо паступова. Трэці сэктар ужо ня першы год змагаецца за існаваньне; стрымліваючы атакі з боку рэжыму, нясе адчувальныя страты. А ўлады, "зачышчаючы" прастору ад "нядобранадзейных" НДА, не зьбіраюцца пакідаць пасьля іх вакууму. Імі заплянаванае стварэньне цалкам падкантрольных грамадзкіх аб'яднаньняў, такіх, што існавалі ў савецкія часы. Сёлетняй вясной сэсія Палаты прадстаўнікоў будзе разглядаць законапраект "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб'яднаньнях". Гэтую ідэю ўраду падкінуў сам Аляксандар Лукашэнка. Паводле законапраекту "дзяржаўна-грамадзкія аб'яднаньні" мусяць быць прызнаныя асаблівым відам некамэрцыйных арганізацыяў, якія ствараюцца і ліквідуюцца вышэйшымі органамі дзяржаўнага кіраваньня, паведамляе Радыё Свабода. Умовы для іх стварэньня вызначыць прэзьгдэнт альбо ўрад.