- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты нумар часопіса выходзіць адразу пасьля правядзеньня "выбараў" у палату прадстаўнікоў і "рэфэрэндуму". Двухкосьсі тут невыпадковыя - мільёнам беларускіх выбарцаў ня толькі не далі права выбару, але і наплявалі ў душы. Нахабныя, татальныя фальсіфікацыі і агучаныя фантастычныя лічбы мелі на мэце дэмаралізаваць усіх прыхільнікаў свабоды і дэмакратыі, пахаваць надзеі на перамены і паралізаваць волю да барацьбы. Палітычная кампанія запомнілася чарговай хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Людзей запалохвалі, звальнялі з працы, здымалі з выбарчай кампаніі. I чым мацнейшы ішоў ціск, тым больш вартьгя павагі дэмакратычныя кандыдаты, іх каманды, актывісты, якія ў такіх умовах працягваюць супрацьстаяць гвалту, нахабству, жаданьню аднаго чалавека пажыцьцёва кіраваць краінай. I сваім прыкладам сьведчаць, што супраціў - невынішчальны!