- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты наш нумар прысьвечаны наступствам Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі і беларускага народу. Здавалася б, прайшло ўжо так шмат гадоў, што пра Чарнобыль, радыяцыю, ліквідатараў можна забыцца. Да гэтага заахвочвае нас і ўлада, якая спрабуе эканоміць якраз на ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай бяды, забываючыся пра людзей. Палата прадстаўнікоў сёлета адмовілася разглядаць чарнобыльскае пытаньне - пакінулі яго на наступны год, калі будзе “юбілей". Страшна падумаць, як яны зьбіраюцца адзначаць гэтыя 20-я ўгодкі: парадамі, ударнымі пасяўнымі ў забруджаньгх раёнах альбо нейкай чарговай аптымістычнай заявай? Нельга выключыць і такой магчымасьці, што “юбілей" улада адзначыць вельмі сьціпла. Невыпадкова Аляксандар Лукашэнка ў сваім пасланьні да Нацыянальнага сходу нават не згадаў пра Чарнобыль, хаця падрабязна спыніўся на ўдзеле беларускіх сьпявачак у “Эўрабачаньні"... Сумна і тое, што НДА, якія займаюцца чарнобыльскай праблематыкай, становіцца ўсё менш і менш. Частка зь іх пазбаўленая рэгістрацыі, а значыць, ня можа легальна працаваць з насельніцтвам.