«Арыстакратычная бледнасць» высмейвае беларускую рэчаіснасць
2020-11-03 14:57
Дзявочы дуэт «Арыстакратычная бледнасць» апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook новае відэа з дваровага канцэрта.
На ім гучаць вясёлыя прыпеўкі на актуальныя тэмы пад акампанемент укулеле – гавайскай гітары.
– Вы ж сядзіце на сваім хутары і, навернае, толькі свае тэлеграмы, інстаграмы чытаеце. БТ ваабшчэ вы кагда паследній раз глядзелі? Ай, аткуда ж вам знаць, што на самам дзеле праісходзіць? Добра, што мы прыехалі да вас. Вам жа затмілі розум усе гэтыя куклаводы загранічныя. Но мы прыехалі, што б расказаць вам усю праўду, што праісходзіць у стране. Мы кансерваторскія дыпломы палучылі, а ў выніку спяваем, як дзяды вучылі.
У сваіх прыпеўках дзяўчаты з дуэта «Арыстакратычная бледнасць» высмейваюць беларускую рэчаіснасць. Пры гэтым яны прынцыпова спяваюць на трасянцы і не раскрываюць сваіх імёнаў. Галоўныя героі іх прыпевак – сілавікі, чыноўнікі, ды іншыя асобы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота з асабістай старонкі дуэта «Арыстакратычная бледнасць» у Facebook