Арышты і ператрусы 19 ліпеня: сілавікі прыйшлі ў «Рэгіянальную газету»
2021-07-19 14:44
У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах. Свабода сочыць за падзеямі.Супрацоўніцы «Рэгіянальнай газеты» Зоя Хруцкая і Настасься Уткіна не выходзяць на сувязь. Сьведкі паведамляюць, што ў рэдакцыі людзі ў цывільным,
інфармуе БАЖ.
Таксама раніцай сілавікі прыходзілі дадому да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай зьвезьлі на допыт.