ArtPower Belarus адкрыў прыём заявак на культурніцкія праекты ў асаблівых абставінах
2025-08-20 11:00
Сёлетняя эдыцыя праграмы падтрымкі незалежнай культуры ArtPower Belarus уключыла ў сябе асобны кірунак — падтрымка культурніцкіх праектаў для беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаных умовах. ArtPower Belarus адкрыў прыём заявак на гэты грантавы конкурс — «Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах».
Хто можа на яго падавацца?
Рэпрэсаваныя творцы (вызваленыя не пазней чым за мінулы год),
вымушаныя эмігранты,
аўтары, якія страцілі працаздольнасць або фінансаванне,
праекты і мабільнасці, што нельга перанесці без стратаў.
Сума гранта: €1000 — €10 000.
Тэрмін рэалізацыі: 1–12 месяцаў.
Падаваць заяўкі можна на сталай аснове.
Каманда
ArtPower Belarus запрашае на інфасесію
28 чэрвеня, падчас якой можна будзе задаць удакладняльныя пытанні. На сустрэчу патрэбна
рэгістрацыя.
Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Мэта праграмы — падтрымаць незалежныя беларускія культурніцкія і мастацкія ініцыятывы як рухавікі дэмакратычных пераменаў.