Арт-рэзідэнцыя «Дом Творцаў» адкрывае новы набор
2023-06-26 21:06
У гэты раз удзельнікі збяруцца на Беласточчыне, каб працаваць над сумесным мастацкім праектам,
паведамляе тэлеграм-канал
«Дом Творцаў».
Запрашаюць далучыцца мастакоў (жывапісцаў, графікаў, перформераў і г.д.).
Планаваны тэрмін рэзідэнцыі — з
7 па 23 ліпеня 2023 (тэрмін можа быць перагледжаны з боку арганізатараў).
Апошні дзень прыёму заявак:
30.06.2023 (пятніца) уключна.
Дадзены праект з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу). Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для ўдзельнікаў не з Беластока), праграму і актыўнасці, пакрываюць выдаткі на праезд да/з месца рэзідэнцыі і харчаванне.
Форма заяўкі
тут.
Праект рэалізуецца супольна з фундацыяй
Tutaka.
Пытанні можна дасылаць на пошту:
domtvorcau@gmail.com.