- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 12 па 14 студзеня 2010 года ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Германіяй дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі воінскай часці.