be
djvu

Археалогія Беларусі

у 4 тамах. Том 1. Каменны і бронзавы вякі

Археалагічнае вывучэнне старажытнасцей Беларусі пачалося ў 2-й пал. 18 ст. У 1-й чв. 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курганы паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага пав., вызначыў пахавальны абрад – інгумацыя на грунце пад насыпам. З.Я.Даленга-Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў», які змяшчае дадзеныя пра некалькі тыс. археал. помнікаў, з іх каля 200 зафіксавана на Беларусі (гарадзішчы ён лічыў свяцілішчамі). У 1855 Я. П. Тышкевіч, які вывучаў курганы на Міншчыне, стварыў Віленскі музей старажытнасцей і пры ім Віленскую археал. камісію. Яна збірала і вывучала старажытнасці, арганізоўвала раскопкі, выдавала на іх дазвол. Надрукавана некалькі тамоў «Запісак археалагічнай камісіі» і шэраг краязнаўчых прац. Першым сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак К. П. Тышкевіч. Ён даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчы і замчышчы Мінскай губ., склаў іх тапаграфічныя планы. А. Г. Кіркор раскопваў курганы ў Ашмянскім, Барысаўскім, Вілейскім, Навагрудскім, Мінскім паветах, класіфікаваў і датаваў археал. помнікі, паводле пахавальнага абраду вызначаў этнічную прыналежнасць нябожчыкаў. На Полаччыне курганы раскопваў К. А. Гаворскі, на Лепельшчыне – М. Ф. Кусцінскі (ім даследавана каля 100 курганоў).

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1997
  • Выдавец: Беларуская навука
  • Памеры: 424 с., іл., 30 см
  • ISBN: 985-08-0088-7
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org