- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры. Паклонам народнай мудрасці Ушаччыны з’яўляецца падборка «Здубавецця», якая таксама увайшла ў зборнік. Ды інакш і быць не магло, бо народнае дасціпнае, трапнае слова – неад’емная частка жыцця і творчасці паэта, а гэтая кніга, перадусім пра яго самога, паказанага праз сустрэчы, сяброўствы, размовы.