en

Арашонак Арцём

Арашонак Арцём

Арцём Яўгенавіч Арашонак (нар. 27 ліпеня 1981, Віцебск), пісьменнік, перакладчык.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Фіналіст літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "нямецкая і англійская мовы".

У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг "Сэнр'ю" (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і "Суткі без цябе" (проза, 2008).

Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ("Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", "ARCHE" і інш.), альманаху "Дзвіна", "Шагаловском международном ежегоднике". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку "12+1", зборніку мужчынскіх апавяданняў "Паветраны шар". Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу "Галасы з-за небакраю".

Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ "Сідхартха" (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.

У 2018 годзе пераклаў кнігу Отфрыда Пройслера "Маленькая ведзьмачка" (альманах "Ратуша", выпуск 4, 2018), а таксама кнігу Штэфані Ташынскі "Маленькая дама" (часопіс "Маладосць", №12, 2015). У 2019-21 гадах пераклаў кнігі аўстрыйскай пісьменніцы Крысцінэ Нёстлінгер ("Карл з тэлевізара", "Бывай, Агурковы кароль!" і "Конрад або дзіця з кансервавай бляшанкі" (друкаваліся ў газеце "Літаратурная Беларусь", часопісе "Маладосць" і альманаху "Ратуша".

Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Арашонак Арцём :: Publications

epub pdf mobi fb2

Сэнр’ю

Сэнр’ю, танка, кароткая проза
Арашонак Арцём

Арцём Арашонак — празаік, паэт, перакладчык. Лаўрэат літаратурнага конкурса імя Наталлі Арсенневай беларускага ПЭН-цэнтра (2003). Аўтар перакладу кнігі Германа Гесэ “Сідхартха” (2007). Нарадзіўся 27 ліпеня 1981 г. у Віцебску. Жыве ў Віцебску. Арцём Арашонак у сваёй кнізе “Сэнр’ю” перакідвае ніцяныя масткі...… More

pdf epub mobi fb2

Суткі без цябе

Проза
Арашонак Арцём

Арашонак аддае асаблівую ўвагу літаратуры, якая падрывае ўзаконеныя формы дыскурсу сваім маркіраваным ад іх адрозненнем. Лагічны шэраг — Нерваль, Арто, Бероўз, Бербедэр і Арцём Арашонак. Іншымі словамі, перад намі ўсё тая ж спроба тлумачэння свету і чалавека ў ім праз ірацыянальнае чалавечай псіхікі....… More

pdf

Маладосць 6 (679) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку...… More

pdf

ARCHE 02(36)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка...… More

pdf

Дзеяслоў 12

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org