en

Апытанне супрацоўнікаў сферы культуры Беларусі: “Усё “жывое” з’ехала з краіны”

2023-09-13 16:22
Апытанне супрацоўнікаў сферы культуры Беларусі: “Усё “жывое” з’ехала з краіны”
:/:

Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў анлайн-прэзентацыю вынікаў чарговага даследавання сферы культуры Беларусі за 2022-2023 гады.

Выніковыя дадзеныя агучыла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай

– Нашы рэспандэнты аднагалосна сцвярджаюць, што апошнія паўтара года сітуацыя ў сферы культуры толькі пагаршаецца, і гэта адбываецца праз звужэнне культурнай дзейнасці, планамерна знішчаюцца цэлыя пласты, якое-небудзь развіццё ў краіне адсутнічае. Закрываецца большасць культурных арганізацый, працягваецца прымусовая ліквідацыя, знішчаюцца альтэрнатыўныя адукацыйныя праекты, адбываецца ціск на сістэму прыватнай школы. Цэнзура – гэта самы папулярны від рэпрэсіяў, усё мусіць быць стэрыльным з гледзішча палітыка і крытычных выказванняў. Цяжка з пляцоўкамі, прасторамі, СМІ. Фактычна незалежная культура вярнулася да практыкі савецкага часу, у падполле.

У даследаванні-апытанні Беларускага ПЭН-цэнтра прынялі ўдзел 42 супрацоўнікі культуры, 70% з іх працуюць у Менску, 30% – у абласных і раённых цэнтрах. Няглядзячы на вымушаную міграцыю, большасць дзеячоў культуры Беларусі з краіны, частка ўсё яшчэ працягвае заставацца і працаваць у больш жорсткіх умовах ідэалогіі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя 
Фота Таццяны Нядбай і аўтара

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org