Аповесць Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» выдадзена на іспанскай мове
2023-06-24 22:10
Сёння ў іспанскім выдавецтве «Txalaparta» ўбачыла свет аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава «Пайсці і не вярнуцца» у перакладзе на іспанскую мову, паведамляе МЗС Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook.«Сёння Беларусь адзначае трагічную дату — пачатак Вялікай Айчыннай вайны, самай крывавай і жудаснай ў гісторыі нашай дзяржавы.
Шчыра дзякуем перакладчыкам — Анхелес Маэстра і Святлане Яськовай — за іх самаадданую і высакародную працу, якая стала яшчэ адным сведчаннем духоўнай блізкасці іспанскага і беларускага народаў!» — піша МЗС.
Аповесць
"Пайсці і не вярнуцца" была апублікавана ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 1979 годзе:
"Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новай аповесці Васіля Быкава. Героі здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства".
Спампаваць электронную версію аповесці можна на сайце
Kamunikat.org.