be
pdf

Апостал Богаслужбовы з чытаннямі

Першую кнігу напісаў я табе, Феафіле, пра ўсё, што Ісус рабіў і чаму вучыў ад пачатку 2. аж па той дзень, калі Ён узьнёсься, даўшы праз Духа Сьвятога наказы Апосталам, якіх Ён выбраў, 3. якім зьявіў Сябе жывога пасьля цярпеньняў Сваіх з многімі слушнымі доказамі, сорак дзён паказваючыся ім і апавядаючы пра Царства Божае; 4. і, сабраўшы іх, Ён загадаў ім: не адлучайцеся зь Ерусаліма, а чакайце абяцанага ад Айца, пра што вы чулі ад Мяне; 5. бо Ян хрысьціў вадою, а вы, празь нямнога дзён пасьля будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым. 6. Пасьля гэтага яны, сыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: ці ня гэтым часам, Госпадзе, аднаўляеш Ты царства Ізраілю? 7. А Ён сказаў ім: ня вам ведаць часіны ці поры, якія Айцец назначыў Сваёй уладай; 8. а вы прымеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне за сьведкаў у Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі і Самарыі і нават па край зямлі. (Дзеі Сьвятых Апосталаў чытаньня, пач. 1; 1, 1-8)

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Copyright: © 2008 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне другое; Складзены Сяржуком Горбікам дзеля служэньня ў Беларускім Праваслаўным Абрадзе. Біблейныя тэксты пададзеныя згодна перакладу спадара Васіля Сёмухі. Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org