«Апошні чацвер, першая пятніца». Купалаўцы агучылі новы выпуск падкаста «Малус»
2023-05-02 16:41
Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкаста «Малус» «Апошні чацвер, першая пятніца». Чарговы эпізод агучылі Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш і Андрэй Дробыш.Усё жыццё ён, як і ўсе навокал, не мае магчымасці не толькі здзяйсняць уласныя памкненні, жаданні і мары, ды нават пакінуць свой горад. Самае складанае ў тым, што галоўнай перашкодай з’яўляецца не ўлада, не закон, не іншыя, а ён сам.