- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба і сонца і робяць асенні дзень шэрым і хмурным. Часам спускаюцца яны нізка і сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-імглу, а часам узнімаюцца вышэй і, не вытрымаўшы сілы ветру, разрываюцца і ачышчаюць бледную сінь неба. Тады пакідае ісці дождж, і пачынае выглядаць сонца. Ад яго свету белая пена быстрай і шумлівай ад ветру ракі аддае жаўтавата-блішчастым колерам. Рака выйшла з сваіх берагоў. (фрагмент)