- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыблізна ад 140 знакаў (максымальны запіс на ціўцеры) да 160 знакаў ( максымальны памер смс паведамленьня). Апавяданьне адным сказам гэта не афарызм і не грэгерыя. Гэта звычайнае, хоць і вельмі кароткае, апавяданьне.