Практычна ў кожнай краіне, прынамсі еўрапейскай, ёсць сёння людзі, якія захапіліся беларускай мовай, вывучылі і сталі яе папулярызатарамі. У Латвіі гэта Анэта Сіманоўска. Не маючы філалагічнай адукацыі, яна вывучыла беларускую мову і займела шмат сяброў у Беларусі. З ёй паразмаўляў Алесь Аркуш.
РР: Што вас зацікавіла ў беларускай мове? Чаму вы ёй захапіліся? Чаму пачалі вывучаць?
— Бо я ўжо з часоў школы мела такую канцэпцыю, што я мушу ўсе суседнія мовы. Не ўсе вывучыла, а да беларускай дабралася, і таксама, дзякуючы, што я маю шмат добрых знаёмых беларусаў.
РР: Якія яшчэ мовы вывучалі?
— Усе, што вакол Латвіі. Якраз суседнія.
РР: А ў вас адукацыя філолага?
— Не, у мяне характар філолага.
РР: А якім спосабам вы вучылі мову? Чыталі кнігі, слоўнікі?
— Калі я пісала дыпломную працу, я чытала кнігі, што былі патрэбныя на маю тэму. Паралельна я пазнаёмілася з людзьмі, што пагадзіліся з мною ліставацца, пісалі лісты, некаторыя нават выпраўлялі мае памылкі. І так пакрысе.
РР: Вы напэўна штосьці ведаеце пра беларускую літаратуру, кнігі чыталі.
— Я не вельмі, я хачу зараз экзамен здаваць, нічога такога не скажу. Я больш чытала на сваю спецыяльнасць, а ўсё іншае збольшага выпадкова.
РР: Цяпер у Рызе пашырылася беларуская дыяспара. Ці сустракаецеся з імі? Ці ведаюць яны вас?
— У Рызе я не знаю нікога. У мяне ёсць знаёмыя з Менску, што цяпер у Вільні. Але ў Рызе не маю знаёмых.
РР: То бок вас не запрашаюць на курсы „Мова Нанова“, што ладзяць у Рызе, нікуды вас не запрашаюць, і не ведаюць пра вас?
— Проста я гэтых людзей не знаю і жыву даволі далёка ад Рыгі.
РР: Ці цяжкая беларуская мова для вывучэння? Усё ж такі гэтая мова далёкая ад латышскай.
— Аднойчы, у мяне хтосьці пытаўся з якой мовы пачаць вучыць славянскую мову, і тады я сказала, што залежыць ад таго, якая ягоная родная мова. Я латышка, і беларуская мова, нашмат балцкая. І ёсць нават канструкцыі чыста балцкія, якіх няма ў іншых славянскіх мовах.
РР: Якія такія канструкцыі? Ці ёсць агульныя словы?
— Ёсць такое слова „рупіцца“. І такіх даволі шмат. Як я пачала: як усе савецкія людзі былі вымушаныя з першага класу да сканчэння сярэдняй школы, па 4-5 заняткаў у тыдзень, вучыць расейскую. Таму я беларускую пачала вучыць на грунце расейскай. І першыя гады я размаўляла на трасянцы. Дзякую ўсім маім беларускім знаёмым, хто гэта перажыў, і хто падтрымліваў мяне.
РР: А як часта вам удаецца размаўляць па-беларуску?
— Часам. Нядаўна я прыехала на беларускую імпрэзу і размаўляла па-беларуску. Апошні год я пачала блытацца, бо давялося даволі часта, па-ўкраінску. Беларуская і ўкраінская такія блізкія мовы, што калі адна з тых моваў, не твая родная, таму пачынаеш блытацца. І таму я цяпер не так гладка гавару, толькі таму, бо я прыехала сюды амаль адразу па размове з украінцамі. А так, колькі ў мяне ёсць сваіх добрых беларусаў, з якімі можна размаўляць, столькі я і размаўляю.
Анэта мае адукацыю мастачкі-графіка. Гэтымі днямі яна прыймае ўдзел у беларускім пленэры ў Вільні, які прысвечаны 700-годдзю сталіцы Літвы. 1-га верасня ў Вільні ўжо адбудзецца выніковая выстава пленэру.
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя