Анэта Прымака-Онішк прэзентавала сваю новую кнігу ў Бельску
2024-03-14 15:35
“Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” – такую назву мае новая кніга Анэты Прымакі-Онішк. Аўтарка на аснове сямейнай гісторыі апісвае складаныя і часта трагічныя лёсы праваслаўных беларусаў у Польшчы.
У сераду, 13 сакавіка, з аўтаркай змаглі сустрэцца жыхары Бельска Падляшскага. Як адзначае Анэта Прымака–Онішк, пасля выхаду кнігі да яе звяртаецца шмат чытачоў, якія дзеляцца сваімі сямейнымі гісторыямі таго часу:
– Калі кніга з’явілася, калі яна ўжо дайшла да чытачоў, то гэтыя водгукі пачаліся. У сацыяльных сетках людзі пісалі пра свае ўражанні і вельмі часта пра свой досвед. Для мяне гэта вельмі важны голас, бо я пісала гэту кнігу, як маю сямейную гісторыю, але я ведаю, што гэта частка такой балючай, але вельмі важнай гісторыі ўсяго Падляшша.
Ужо сёння, 14 сакавіка, сустрэча з
Анэтай Прымакай-Онішк і прэзентацыя яе кнігі “Камяні мусілі паляцець. Сцёртае мінулае Падляшша” адбудзецца ў гміннай бібліятэцы ў Нарве. Пачатак а 17-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя